Дрэва Жыцця

by Relikt

supported by
Ghigigi
Ghigigi thumbnail
Ghigigi Relikt blend the sounds of late ‘90s/early ‘00s alt-rock with progressive instrumentation and song structures. In many ways, their overall sound is comparable to that of Tool, albeit less metallic and more to-the-point.

Full review here: wp.me/pawrNb-7b
Mikalai Zaikin
Mikalai Zaikin thumbnail
Mikalai Zaikin Дзякую за новы альбом! Файна спяваць вашыя песні ў машыне падчас вандровак 8)) Favorite track: У ляску.
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
10.
03:44

credits

released October 14, 2019

license

all rights reserved

tags

Track Name: Ужо вясна
А ўжо хлопчыку
вандрованька пахне
павандраваў хлопчык,
павандраваў хлопчык
да ў чыстае поле

Ай ўжо вясна
Ай ўжо красна
З пад стрэх вода капле
З пад стрэх вода капле
Ай ўжо вясна
з пад стрэх вода

За iм дзяўчына
Вырнiся саколе
ай не вярнуся
ай не аглянуся
бо гардуеш мною

Тваё гардаванне ўсё перада мною
Тваё ж бела лiчака ў меня на далонi
Твая густа каса ў мяне пад нагою
Track Name: Татачка
Татачка мой родненькi
Татачка мой родненькi
Прыснiўся сон дзiвненькi

Шо с суботы да на недзелю
Шо с суботы да на недзелю
Шо саколы на двор наляцелi
Шо саколы на двор наляцелi
Весь шоўк разруўнелi


Татачка мой родненькi
Татачка мой родненькi
Прыснiўся сон дзiвненькi

Ох дзiцятко маё родненьке
Ох дзiцятко маё родненьке
Шчэ ты малы розум маеш
Шчэ ты малы розум маеш
Свайго сну не разгадаеш

Татачка мой родненькi
Татачка мой родненькi
Прыснiўся сон дзiвненькi

Шо саколы то сваты твае
Чорны шоук коскi твае
А Iванко слёзki твае

Татачка мой родненькi
Татачка мой родненькi
Прыснiўся сон дзiвненькi
Track Name: У ляску
Ой ў ляску ляску на жоўтым пяску
на жоўтым пяску
Пчолачкi гудуць цэркаў будуюць
цэркаў будуюць
Да збудавалi з трыма вокнамi
трыма вокнамi

Зорачка ўзыйдзе - светленька будзе
Зорачка ўзыйдзе - светленька будзе

Ў першае вакно зорачка ўзыйшла
зорачка ўзыйшла
Ў другае вакно месяц ўзыйшоў
месяц ўзыйшоў
Ў трэцяе вакно сонейка ўзыйшло
сонейка ўзыйшло

Зорачка ўзыйдзе - светленька будзе
Зорачка ўзыйдзе - светленька будзе

Месяц узыйдзе - вiдненька будзе
Сонейка ўзыйдзе - цёпленька будзе
Track Name: Цёмна ночка (feat. Ілона Карпюк)
Цёмна ночка да нявідная
галовачка мая бедная
дзе мне стаці ноч начаваці
што ж я буду да вячэраці
капусціну да лябедзіну
шчуку рыбу да й асятрыну
каня пушчу да на даліну
сам прылягу да на часіну

Цёмна ночка ой да нявидная
Галава мая да мая бедная

Мне здаецца не богато спаў
на трэці дзень у палудзень устаў
не сам устаў міла пабудзіла
устань мілы ўжэ дзень белы
ўжэ дзень белы да татары йдуць
татары йдуць каня возьмуць
каня возьмуць вараненькага
цябе забьюць маладзенькага

Каня возьмуць то другі будзе
Цябе заб'юць то мне жаль будзе
Каб я цябе да не любила
То я б цябе да не будзила.
Track Name: Не задавай сэрцу тугі (feat. Юрка Асеньнік)
Туман туман па далiне
туман туман па далiне
шырокi лicт на калiне
а й шчэ шэршы на дубочку
клiча голуб галубочку

Не задавай сэрцу тугi
Не возьмеш ты возьме другi

Хоць не сваю а чужую
хоць не сваю а чужую
выйдзi сэрца пацалую
Годзi годзi цалавацi
годзi годзi цалавацi
сэрцу тугi задавацi

Не задавай сэрцу тугi
Не возьмеш ты возьме другi

Той, хто кахае — бессмяротны. Ён у кожную хвіліну перажывае стагоддзе. I ён — вораг смерці. Таму, што смерць не для кахання, не для маці тваіх дзяцей. А ўжо для дзяцей, для твайго бяссмерця — менш за ўсё… Толькі кахаць
Track Name: За тынам
Ой там за тынам, да на моры сiням
да на моры сiням чавночак плыве
А ў тым чавночку да сядзiць Iванка
да стружачкi стружа, да на мора пускае

Да на моры сiням чавночак плыве
Да на моры сiням

Да плавiце cтружачкi ўсё ж да маей Волячкi
а у маей Волячкi венкi звiваюць
Венкi звiваюць дораго продаюць
а мне ж маладому да i так дадуць

Да на моры сiням чавночак плыве
Да на моры сiням
Track Name: Надоело (feat. Аляксандр Ясінскі)
Надоело пахаджаючы па крутой гарэ
завіваючы да кудзёлачки да й на й голове
Надоела да кудзелочки завіваючы
на чужыя да харошыя паглядаючы

У чужыя ды харошыя, як ружовы цвет
На маёй да ў няўдашачкі белам цвеце не
Ой вазьму я няўдашачку за праву руку
Павяду я няўдашачку в мора утаплю

Плыла плыла мая няўдашачка, ні дну ні пяску,
плыла прыплыла мая няўдашачка к крутому беражку
Track Name: Дзяўчына плача
Раве бугай вы поле хочэ,
Курка сакочэ знесьцiсь хочэ,
Дзяўчына плача замуж хочэ,

Не равi бугай напасешся,
шчэ напасешся
Не сакоч курка шчэ знясешся,
шчэ знясешся
Не плач дзяучына нажывешся,
шчэ нажывешся

Як добра будзе - нажывешся
шчэ нажывешся
Як гора стрэне - наплачэшся
то наплачэшся
Track Name: Туман у мора
Ой туман у мора
Да ваду гоніц
А казак дзеўку
Да с ума сводзіць
Track Name: Дзеўкі
Ой дзеўкi дзеукi не церайце сiлкi
Ой рана, Ой рана
Ой не знаеце ву шчо каторай будзе
Ой не знаеце, Ой не знаеце

Ой дзеўкi дзеукi не церайце сiлкi
Ой рана, Ой рана

Вясной замуж пойдзе, дай гуляць не будзе
дай гуляць не будзе
Край варот постоiць, на дзевок погледзiць
дай горка заплачэць

Ой дзеўкi дзеукi не церайце сiлкi
Ой рана, Ой рана

If you like Relikt, you may also like: