We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Byli, Jo​ś​ć​, Budziem

by Relikt

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Колькі прахожых шыбуе цераз пляц. На кожным гарнітур, а за каўнерам карак. Спраектаваў тут нехта Рэспублікі Палац, А там унізе чарговая ахвяра! Далей шыбуе моўчкі чыноўнікаў хаўрус, Падэшвамі слізгае па ахоўнай шыльдзе. Ім наўздагон крычу: "Досыць!"; Скрозь непрыбраны друз Адзін з прахожых ўсё-ж такі пытае: "Што там унізе?" Там унізе - твая Атлантыда, Зарытага бруку напеў! Там недзе у рэштках апсіды Схаваны твой сорам і гнеў!
2.
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее раньні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы, Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.
3.
Ледзь гарыць сьвечкі агонь, Ранак спужае мой сон. Вось і ўсё, скончылася ноч - Сонца ўзыходзіць на трон. Новы дзень, што ты прынёс - Радасць, ці можа быць сьмерць? Падкажы сумны мой лёс - Што Богам дадзена мне? Скажы мне, як мне жыць і што аддаць, Каб на сканчэнні год я змог сказаць: Я жыў! Каб пражыць і не згубіць, Помні зымлі запавет: Дзе бы ты ня быў, дзе б ня блукаў, Скрозь пакідаеш свой сьлед. Скажы мне, як мне жыць і што аддаць, Каб на сканчэнні год я змог сказаць: Я жыў! Скажы мне, як мне жыць і што аддаць, Каб на сканчэнні год я змог сказаць: Я жыў! Запалі сьвечкі агонь, Успомні адвечны закон. Вось і ўсё, скончыўся дзень, Сонца садзіцца за ўзгор.
4.
На небе дым. У хатах - час вячэры. Пад небам тым - Сумётаў пах, Лес голых дрэў. Ды колер чорна-шэры. Ды ветру спеў Пануе у небе тым. На небе дым Фабрычных труб, і брудны Чырвоны дым Кацельных і аўто, Ды кавы пах, Ды вуліц шлях марудны, Ды цені хмар Нібы руйнуюць дах. Лунай, Пан Руст, Не здымай свой шлем, Не чакай ты наш стрэл. З небам ты. Лунай, Пан Руст, Не трапляй у плынь, Захавай свой вір Назаўжды. Пад небам тым - Зашклёных рэк заломы. Пад небам тым Гучыць дуда; Ды змрок двароў, Гарэлкі смак шалёны; З іржавых труб На дол цячэ вада. Лунай, Пан Руст, Не здымай свой шлем, Не чакай ты наш стрэл. З небам ты. Лунай, Пан Руст, Не трапляй у плынь, Захавай свой вір Назаўжды.
5.
Доўгi Брод, Завулак Кветак i Траў. Не пытай мяне, дзе яны цяпер i не шукай. Крок у змрок - зноў такi самы мой шлях: Плошча нумар два, плошча нумар тры. Дзе тваё ймя, мой пляц? Пляц Францыска - падковаў змулены гук, Каляровая цэгла вякоў. Пляц Францыска - на небе недзе твой брук. Ты таемная зброя дзядоў. Доўгi час, калi цябе не было, Я хадзiў да крам, я купляў вiно, Каб неяк жыць. Нехта зноў кахае жонак сяброў, Шыбы б'е ўначы Ды шукае ўцех. Дык нашто яму той пляц? Пляц Францыска - падковаў змулены гук... Каляровая цэгла вякоў. Пляц Францыска - на небе недзе твой брук. Ты таемная зброя дзядоў.
6.
Iдзем у далячынь, Кiёчак на плячы. А што наперадзе, а што наперадзе, а што наперадзе? Глядзiм вакол мяне, Глядзiм таксама вакол цябе- Краiна верасу, краiна верасу, краiна верасу! Гэй, любата, знайшоў я талер на дарозе! Канец яму, шукай карчму, мо адпачнем. Карчомка за сьпiной I два кiлiшкi ў ёй Ня дужа танныя. Ня дужа танныя. Мы зьвесялелi ўраз, I гэтак добра, што ёсьць у нас Краiна талераў. Краiна талераў. Краiна талераў.
7.
Мiтусьня кароткiх дзён Адыходзiць у небыцьцё. Нехта шле табе праклён На ўсё тваё жыцьцё. Зноў малююць абразы, Над царквою ставяць крыж. Прыкусiўшы свой язык, Ты пакорлiва маўчыш. Паглядзi, што вакол: Хто за кiм, хто каго... Гэты сьвет супраць нас, Супраць нaс. Нам ня трэба шмат казаць I рабiць наадварот, Нам ня трэба прадстаўляць Свой заторганы народ. Гэта наш з табою час, Гэта наш з табою лёс. Мы жывем апошнi раз, Мы жывем у поўны рост.
8.
Тыя, што верай і праўдай служылі і служаць, Тыя, што дзеляць людзей на праслойкі і клясы, Дораць галодным ільвам папяровыя ружы, Дораць прыгожым жанчынам крывавае мяса. Дамы ня любяць спазьненьні, чаканьні і чэргі, Ім усё роўна якія - абы падарункі. Дам па дарозе дамоў сустракаюць паэты, Вершы крычаць і цалуюць жаночыя рукі. Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша! Музы паэтаў прысыпаны леташнім сьнегам, Што тут паробіш, калі ні каханьня, ні грошай. Месца жыхарства паэтаў - вялізарны сьметнік, Гэта пачатак любой біяграфіі творчай. Выйдзі на вуліцу і адчувай, як паветра Мокрым халодным нажом паласуе па венах. Выйдзі на вуліцы, выйдзі ў каменныя нетры І назірай, як нудота сьцякае па сьценах. Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша! Прэса надсадна крычыць: "Што з краінаю будзе?!", А над праспэктам вісяць хмарачосы з плястмасы. З вокнаў на горад глядзяць працавітыя людзі, Што падзяляюць усіх на праслойкі і клясы. Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша!
9.
«Страчана...» «Страчана...» «Страчана...» – Надпіс на кожным цэтліку. З памяцьцю Сьпячаю Спадчыну Не зьбераглі мы цэлаю. Праўды сьвятой супольніцы – Кнігі Скарыны, Буднага, Крыж Ефрасіньні Полацкай... «Страчана...» «Зьнікла...» «Згублена...» Гмахі да хмар будуючы, Не зьбераглі мы цэркаўку... Скемім, маўляў, у будучым І па музэйным цэтліку. Праўды сьвятой супольніцы – Кнігі Скарыны, Буднага, Крыж Ефрасіньні Полацкай... «Страчана...» «Зьнікла...» «Згублена...» А па-над штучным прадзівам Магнітафоннай стужкаю Мова далёкіх прадзедаў Просіцца ў нашы душы! Праўды сьвятой супольніцы – Кнігі Скарыны, Буднага, Крыж Ефрасіньні Полацкай... «Страчана...» «Зьнікла...» «Згублена...»
10.
Iм пазычылi чужое аблiчча. Iм замкнулi памяць на замок. Iм маўклiвасць ужо стала зазвычай. Iм даўно ўжо мову заняло. Не ўзгадаць iм, скуль яны родам. Не адужаць летаргiчнага сну. Iм атруцiлi азёры, рэкi i розум, Iм далi iмя "тутэйшыя". І прыйшоў гэты дзень I Тутэйшаю мовай, Зноу загаворыць, Род глухiх i нямых. Сення наш дзень, I край выкляты богам, Стане сваiм Для людзей Як унiкнуць iм хлуснi i знямогi, Як унiкнуць iм аблiчча чужых, I куды пасля iмжы вядзе iх дарога, Па якой iм трэба несцi свой белы крыж? Але сення наш дзень, I Тутэйшаю мовай, Зноу загаворыць, Род глухiх i нямых. Сення наш дзень, I край выкляты богам, Стане сваiм Для людзей

credits

released June 21, 2022

license

all rights reserved

tags

about

Relikt Belarus

Relikt are a 4-piece belarusian progressive/alternative/folk band from Minsk. Started from a friends who loved of 90-s grunge and fans of belarusian national music. Their unique brand of entertainment fuses amazing and unique vocal, beautiful FX layered guitars, deep and energetic bass, powerful and smart drumming. ... more

contact / help

Contact Relikt

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this album or account

If you like Relikt, you may also like: